(Артыкул В. А. Падвойскай, настаўніцы гісторыі ДУА "Ліпеньскі ВПК дзіцячы сад - сярэдняя школа" у газеце "Асіповіцкі край").
Калі спытаць ў навучэнцаў Ліпеньскага ВПК дзіцячы сад - сярэдняя школа, каго яны лічаць самым знакамітым земляком, то гэтая дзяўчына несумненна атрымала б першае месца ў рэйтынгу ліпеньскіх знакамітасцяў. Аб ёй ведаюць усе - і старыя, і малыя, яе імя носіць піянерская дружына, ей прысвечана мемарыяльная шыльда ў мясцовай школе, названы вуліцы і ў аграгарадку Ліпень, і ў раёнными цэнтры Асіповічы. Гаворка ідзе аб юнай патрыётцы - Рыме Кунько.
Трэба заўважыць, што Рыма Кунько і яе старэйшыя браты Уладзімір і Марк, не з'яўляўляліся ўраджэнцамі Ліпеня. Дзеці Уладзіміра Данілавіча і Веры Маркаўны Кунько нарадзіліся ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці. Уладзімір Данілавіч выкладаў беларускую мову и літаратуру, Вера Маркаўна - матэматыку. Неўзабаве бацька быў прызначаны на пасаду дырэктара Ліпеньскай сярэдняй школы. Так сям'я Кунько апынулася ў Асіповіцкім раёне. Жылі ў невялічкай хатцы побач са школай (зараз ў гэтай будыніне змяшчаецца музей «Баявой і працоўнай славы» установы адукацыі). У 1938 год на сям'ю звалілася вялікае гора: аднавясковец напісаў на Уладзіміра Данілавіча данос. Дырэктар Ліпеньскай школы быў арыштаваны 24 ліпеня 1938 года. Падчас следства Уладзімір Данілавіч Кунько быў абвінавачаны ў шпіянажы і прысуджаны да вышэйшай меры пакарання, быў рэабілітаваны пасмяротна ў 1956 годзе. Перажытае гора цяжка сказалася на здароўі яго жонкі, Веры Маркаўны: яе усе часцей пачало непакоіць сэрца. Дзеці ўгаварылі маці паехаць на аздараўленне ў санаторый. 15 чэрвеня 1941 года Вера Маркаўна адбыла ў Севастопаль. Ні Рыма, ні Валодзя Кунько не меркавалі, што бачаць маці ў апошні раз, а да пачатку Вялікай Айчынай вайны заставаўся роўна тыдзень. Старэйшы брат Валодзя ў першыя дні чэрвеня здаваў сессію ў палітэхнічным інстытуце, Марк удала перажыў выпускныя экзамены ў мясцовай школе, Рыма займалася гаспадаркай. Вайна пачалася знянацку. Марк і Рыма перажывалі, як там маці, бо Севастопаль бамбілі нямецкія самалеты. Калі дадому з Мінску вярнуўся Валодзя, у братоў Кунько з'явіўся план: ісці ў партызаны, а Рыму адправіць да бабулі ў Дукору. Да канца не зразумела, чаму хлопцы так и не выканалі гэты план. Хутчэй за ўсе Рыме ўдалося пераканаць братоў, і сястра засталася з імі. Першапачаткова Валодзя и Марк імкнуліся не ўмешваць Рыму ў сваю падпольную дзейнасць: таіліся, стараліся не абмяркоўваць свае справы пры ёй. У невялікую падпольную групу акрамя братоў Кунько ўваходзілі Валодзя Сакольчык і Васіль Баразна. Хлопцы праслухоўвалі зводкі з Масквы, імкнуліся выйсці на сувязь с партызанамі.Трэба адзначыць, што начальнік Ліпеньскага паліцэйскага гарнізона Лютэр станоўча адносіўся да братоў Кунько, запрашаў іх на службу ў паліцыю. Ён меркаваў, што браты злуюць на савецкую ладу за рэпрэсіўныя дзеянні ў адносінах да іх бацькі. Марк Кунько не спяшаўся расчароўваць начальніка гарнізона і выкарыстоўваў добрыя адносіны Лютэра на сваю карысць. З цягам часу падпольнай групе удалося наладзіць сувязь с партызанамі, а сама група ужо налічвала 20 чалавек. Падпольшчыкі займаліся напісаннем и распаўсюджваннем лістовак, зборам зброі, а таксама яе перадачай партызанам. У адным з важных заданняў прыняла ўдзел і Рыма: браты Кунько ламалі галаву, як пераправіць партызанам знойдзены кулямет. Было вырашана перавезці зброю на лодцы, а каб не прыцягнуць увагу ворага, выкананне задання даручыць чатырнадцацігадовай Рыме. Першае заданне, якое было ёй даручана, дзяўчына выканала бездакорна.
Першым у партызанскі атрад пайшоў Валодзя Кунько, да пары да часу Марк і Рыма заставился ў сваёй хаце и выконвалі ролю сувязных. Па просьбе Марка Рыма разведвала абстаноўку на Ліпеньскай чыгунцы (у першыя гады вайны дзейнічала чыгуначная ветка Ліпень - Уборак). Побач з чыгункай жыла Пелагея Аляксандраўна Сакольчык, якая і перадавала сувязным цікавячую іх інфармацыю. Партызаны імкнуліся ажжыцявіць забойства Лютэра і разграміць паліцэйскі гарнізон у мястэчку. Першы няўдалы замах на жыццё начальніка ажыццявіў Валодзя Кунько, другі, у выніку якога Лютэр атрыма сур'езнае раненне ў нагу, - Марк Кунько. Апошняй вылазкай Марка Кунько ў якасці сувязнога стала ажыццяўленне выбуху ў Ліпеньскай камендатуры.Пасля выкананага задання Рыма і Марк таксама пайшлі ў партызаны. Першапачаткова Валодзя, Марк і Рыма знаходзілася ў 210 партызанскім атрадзе імя І.В. Сталіна. Разам з Пелагеяй Аляксандраўнай Сакольчык дзяўчына займалася гаспадарчымі справамі. Неаднаразова Рыма звярталася да камандзіра роты, камісара партызанскага атрада с прозьбами аб уключэнні яе ў баявую роту, аднак заўсёды атрымоўвала адмоўныя адказы. Калі-нікалі Марк вучыў яе партызанскай справе: акопвацца, хавацца ад праціўніка, поўзаць па-пластунску. Аднойчы Рыме ўдалося зрабіць вылазку разам з іншымі партызанамі, побач з братамі ёй было зусім не страшна. Усе змянілася пасля гібелі старэйшага брата Валодзі. Яго прынеслі з перабітымі ад выбуху міны нагамі, аднак ампутацыя абедзвюх ног у партызанскім шпіталі не прынесла чакаемага выніку. Пасля пахавання старэйшага брата Марк перастаў браць Рыму з сабой на заданні. Ен старася сыйсці з атрада такім чынам, сястра не ведала куды ен пайшоў і якая задача перад іх пастаўлена. Рыма разумела, што смерць Валодзі такім чынам паўздзейнічала на Марка і ён аберагае яе. Аднак рашучая дзяўчына не магла проста сядзець и чакаць: Рыма папрасіла перавесці яе ў суседні атрад. Атрад № 211 імя К.К. Ракасоўскага размяшчаўся ў брыцалавіцкіх лясах, узначальваў яго Рыгор Нікіфаравіч Баразна. Адразу ж Рыма Кунько была залічана ў баявую роту. Першай аперацыяй ў новым атрадзе стаў вывад са строю ўчастка шасэ Бабруйск - Мінск. За ноч партызаны атрада Рыгора Баразны разбілі шашу на працягу кіламетра, выкапаўшы ў той глыбокія рытвіны. Трэба сказаць, што гэтая мірная дыверсія вельмі расчаравала дзяўчыну, якая разлічвала змагацца з ворагам ў адкрытых баях. Дазнаўшыся, што ў атрадзе дзейнічае група падрыўнікоў на чале з былым маскоўскім школьнікам Барысам Дзмітрыевым, дзяўчына пачала цікавіцца падрыўной справай. Яна з захапленнем слухала аповяды Барыса аб тым, як рыхтаваць і закладваць міны. Думка аб тым, каб пусціць пад адхон эшалон, усе больш авалодвала дзяўчынай. Спачатку яна вырашыла дзейнічаць легальным спосабам: звярнула да камандавання и папрасілася пусціць яе на чыгунку разам с падрынікамі.Аднак камандзір атрада катэгарычна адмовіў юнай партызанцы. Тады Рыма вырашыла самавольна пайсці на заданне. Калі пачынаеш задаваць пытанні сталым жыхарам Ліпеня в подзвігах Рымы Кунько , амаль усе яны даюць спасылку на аповесць Галіны Васілеўскай «Маланка ўначы». Кажуць, што раней гэты твор быў абавязковым для пазакласнага чытання ў Ліпеньскай школе, кажуць, што аповесць утрымлівае шмат факталагічнага матэрыялу, праўдзіва апісвае подзвігі юнай патрыётк. У аповесці падрабязна апісваецца той першы самастойны паходымы на «жалезку». «У сэрцы Рымы адно - помста за Валодзю, за пакуты ўсіх нашых людзей ... Рыма выбрала гусцейшы кусцік и лягла, пільна ўглядаючыся перад сабой. Дастала катушку з шнурам, уваткнула ў снег і моцна замацавала тонкі кіек на катушку, пачала чакаць ». Дарэчы, чакаць давялося доўга, цэлых 3 дня на марозе. Справа ў тым, што Рыме патрэбен быў не любы нямецкі эшалон, а цягнік, які б рухаўся на фронт. Яна дачакалася свайго эшалона: на трэцюю ноч удалося падарваць паравоз і 4 вагоны з нямецкімі салдатамі и афіцэрамі на перагоне паміж Асіповічамі и Татаркай. Праз некаторы час камандзір роты назначыў Рыму Кунько кіраўніком падрыўной групы, у якую ўваходзілі 4 дзяўчыны.Пра подзвігі Рымы і яе падрыўной групы пісалася ў раённай падпольнай газеце, лістоўках, рукапісных партызанскіх матэрыялах. Аднак і немцы абяцалі вялікую ўзнагароду за паімку Марка і Рымы Кунько, у тым ліку начальнік нямецка-паліцэйскага гарнізона ў Ліпені Лютэр выдаў падобны загад. Тым не менш здраднікаў сярод акружэння брата і сястры Кунько не знайшлося, яны працягвалі сваю актыўную партызанскую дзейнасць. Па звестках кнігі «Памяць» на рахунку Рымы Кунько было 8 пушчаные пад адхон эшалонаў, дзейнасць актыўная па разбурэнні чыгуначнага палатна падчас «рэйкавай вайны», разгром фашысцкіх засад і знішчэнне варожых гарнізонаў ў весках Чучча і Кассё. Загінула юная патрыётка падчас вызвалення Асіповіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта былі цяжкія дні: ашалелы вораг рабіў адчайныя спробы да прарыву з «Бабруйскага катла». Атрад Баразны атрымаў загад ісці на злучэнне с дзейнічаючай арміяй у раёне Асіповічаў. Падчас пераходу партызанскага атрада па шашы адбылася нечаканая сустрэча з нямецкай аўтакалонай. Баразна Рыгор Нікіфаравіч аддаў загад аднаму з узводаў прыкрыць адыход партызанскага атрада. Рыма і я 6 паплечнікаў гераічна справіліся з пастаўленай перад імі задачай. Аднак прыкрываючы адыход баявых таварышаў, сама дзяўчына загінула ад варожай кулі. Юная патрыётка пахавана ў братскай магіле па вуліцы Абросімава ў горадзе Асіповічы.
Книга Галины Василевской "Молния в ночи", главной героиней которой являлась юная партизанка - Римма Кунько. Книга издавалась и на белорусском языке.
У Ліпені самым знакамітым земляком лічаць Рыму Кунько. Аб ёй ведаюць старыя и малыя, яе імя носіць піянерская дружына школы, ёй прысвечана мемарыяльная шыльда на будынку ўстановы, названы вуліцы ў аграгарадку и райцэнтры.
Enter your email and we'll send you reset instructions
Please introduce yourself to proceed
My Uploads
Score:
Embed HTML
Many sites and online services, like Google Maps, suggest HTML code (usually iframes) to embed widgets and content on your page.
You can add such HTML widgets in your quizzes.
Please note:
In case pasted code is not just iframe tag it will be wrapped into HTTPS iframe.
Only HTTPS sources for iframes, styles and javascript links are supported.
Non-HTTPS sources will be blocked by the browser and won't behave properly.